На поўначы дзікай стаіць адзінока...

Міхаіл Лермантаў

На поўначы дзікай стаіць адзінока
      На голай вяршыні сасна
І дрэмле хістальна, і снегам сыпучым
      Спавіта, як рызай яна.
 
І сніцца ўсё ёй, што ў пустыні далёкай,
      Тым краі, дзе сонца ўстае,
У скрусе, адна, на пякучым уцёсе
      Цудоўная пальма расце.

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў