«Калі хвалюецца, паціху жоўкне ніва...»

Міхаіл Лермантаў

Калі хвалюецца, паціху жоўкне ніва,
І лес пад ветрыкам шуміць і ўноч і ўдзень,
І ў садзе жнівеньскім малінавая сліва
Хаваецца ў лісця́ зялёны цень;
 
Калі мне ландыш у цішы паляны,
Апырсканы празрыстаю расой,
Ці ранкам залатым, ці вечарам румяным
Ківае з-пад куста ласкава галавой;
 
Калі ручай, утаймаваўшы смагу,
Мысль акунаючы у нейкі дзіўны сон,
Апавядае таямніча сагу
Пра мірны край, адкуль імчыцца ён, —
 
Тады сціхае на душы маёй трывога,
У ціхай радасці тады святлее твар,
Я на зямлі прымаю шчасце ў дар,
І я ў нябёсах бачу Бога!

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў