«На поўначы дзікай стаіць адзінока...»

Міхаіл Лермантаў

На поўначы дзікай стаіць адзінока
На горнай вяршыні сасна,
І дрэмле пад ветрам і снегам сыпучым,
Бы ў рызу, прыбрана яна.
 
І сніцца сасне, што ў пустыні далёкай,
У краі, дзе сонца ўзыход.
Там пальма на чорнай вяршыні гаручай
Красуняй расце з году ў год.
 
1841

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў