«Бывай, нямытая Расія...»

Міхаіл Лермантаў

Бывай, нямытая Расія,
Край, дзе і панства, і прыгнёт,
І вы, мундзіры з бляскам сінім,
І ты, адданы ім народ.
 
Магчыма, у гарах далёка
Унікну ад тваіх пашэй,
Ад іх нагледжанага вока,
Ад іх наслуханых вушэй.
 
1841

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў