Я не хачу, каб свет чытаў...

Міхаіл Лермантаў

Я не хачу, каб свет чытаў
Маю таемную аповесць;
Аб тым, як жыў я і кахаў,
Я не яму складаю споведзь!..
 
Бог і сумленне суддзі ёй,
Да іх пакутай я прыкуты;
І хай мяне карае той,
Хто вынайшаў мае пакуты;
 
Дакор пусты, дакор людскі
Душы высокае не ўзрушыць;
Няхай шуміць прыбой марскі —
Уцёса хвалямі не зрушыць;
 
Стаіць ён, дзвюх стыхій жыхар:
Вышынь пахмурых, хваль шалёных,
І, апрача грымот і хмар,
Ніхто не знае дум ягоных...

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў