І нудна і сумна

Міхаіл Лермантаў

І нудна і сумна, няма каму слова сказаць,
Калі ўсе нягоды кладуцца на грудзі...
Жаданні!.. Што толку дарэмна і вечна жадаць?..
Гады ж пралятаюць — іх, лепшых, не будзе!
 
Любіць... ды каго ж?.. а часова — не варта зусім,
Сыходзіць любоў непазбежна.
Душу варухнеш? — не захочацца жыць у былым:
І радасць, і мукі, і ўсё там нікчэмна...
 
Што страсці? — нядоўга ў душы ім кіпець,
Іх слодыч разводзіцца розумам вечным;
Жыццё ж, калі пільна наўкруг паглядзець, —
Такое пустое, як жарт недарэчны...
 
1840

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў