Чаму

Міхаіл Лермантаў

Сумую я таму, што я цябе люблю,
І знаю: маладосць ружовую тваю
Не зберажэ размоў каварнае ганенне.
За кожны светлы дзень салодкага імгнення
Слязамі і тугой заплаціш праз гады.
Сумую я таму, бо весялішся ты.
 
1840

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў