Скальны выступ

Міхаіл Лермантаў

Залатая хмарка начавала
На грудзях скалістых велікана,
А зару сустрэла рана-рана.
 
Волкі след адціснуўся ў маршчыне
Выступа старога, бачна воку.
Ён стаіць, задумаўся глыбока,
І ледзь чуцен плач яго ў пустыні.
 
1841 г.

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў