Рана

Канстанцыя Буйла

О, не кажыце вы, што рана загаілась,
Што меней кроў яе ўжо аблівае:
Хоць слёзаў не відаць, ды енкі не спынілісь;
Хоць часам нават смех на вуснах заіграе, -
 
Глыбокая яна - згаіцца ёй няскора...
Не датыкайцеся ж нябачнымі рукамі,
Бо хоць і змоўк вулкан, застыла лавы мора,
Нутро яго кіпіць гарачымі агнямі!..
 
1914

Іншыя творы: Канстанцыя Буйла