«Люблю агонь, што нельга патушыць...»

Канстанцыя Буйла

Люблю агонь, што нельга патушыць,
Што свеціць іншым - непагасным бляскам.
Мне б верш такі, што можа доўга жыць,
Іскрыцца яркай цеплынёй і ласкай.
 
Іскрыцца думкай - светлай, як зара,
Натхненнем шчырым, сілаю вялікай,
Каб, трапіўшы да кожнага двара,
Ён мог людзей да будучыні клікаць.
 
1954

Іншыя творы: Канстанцыя Буйла