Я адзін выходжу на дарогу...

Міхаіл Лермантаў

Я адзін выходжу на дарогу:
Шлях крамяністы днее ў тумане.
Сціхла ноч. Пустыня рада Богу.
Зорка зорку чуе ў гамане.
 
У нябёсах урачыста й дзіўна!
Спіць зямля блакітным сном сваім.
Што ж мне так балючаЮ так надрыўна?
Што чыкаю? Жаль бярэ па чым?
 
Ад жыцця нічога не чакаю,
Не шкада мінулае мінуць.
Волі і спакою я шукаю!
Я б хацеў забыцца і заснуць.
 
Ды не тым халодным сном магілы...
Мроіцца заснуць навекі мне,
Каб грудзям хапіла ціхай сілы
Уздымацца, дыхаючы ў сне.
 
Каб і ўдзень і ўноч мой слых збалелы
Лашчыў пра мілосць салодкі спеў.
Нада мной каб вечна ўзелянелы,
Цёмны дуб схіляўся і шумеў.

Іншыя творы: Міхаіл Лермантаў