«Сьлёзна літасьці прасіла я...»

Ганна Ахматава

Сьлёзна літасьці прасіла я,
Хоць грымоты зь перуном!
Сэрца цёмнае зьнясілела
Ў нежылы вяртацца дом.
 
Я спазнала горыч згубную,
Сорам, адваротны шлях...
Як ўвайсьці мне да нялюбага -
Ахінае ціхі жах.
 
Да яго сьхілюся, ўбраная,
Будуць пацеркі зьвінець, -
Скажа: «Модлы дзе, каханая,
Слала небу за мяне?»

Іншыя творы: Ганна Ахматава