«Смуглы хлопец блукаў між прысадаў...»

Ганна Ахматава

Смуглы хлопец блукаў між прысадаў,
Ля азёрных тужыў берагоў,
Праз стагоддзе пачуць мы рады
Шолах лёгкіх крокаў яго.
 
Шыльнік хвояў густа і колка
Усцілае нізкія пні...
Тут ляжала яго трывуголка
І зачытаны том Парні.
 
24 лютага 1911

Іншыя творы: Ганна Ахматава