«Столькі просьбаў ў каханай заўжды...»

Ганна Ахматава

Столькі просьбаў ў каханай заўжды -
І ніводнай няма ў разьлюбёнай.
Як я рада, што хвалі вады
Ўтаймаваў тонкі лёд бескалёрны.
 
Стану я - Хрысьце, мне памажы! -
На таненькія, крохкія льдзіны,
Ты лісты мае ўсе сьберажы,
Каб нашчадкі пасьля рассудзілі.
 
Каб з выразнасьцю ды паўнатой
Твая мудрасьць ды сьмеласьць паўстала.
Ў біяграфіі слаўнай тваёй
Хіба можна пакінуць прагалы?
 
Засалодкае сьвету пітво
Ды зашчыльныя сеці каханьня.
Хай жа ж некалі жыцьце маё
Стане дзецям цікавым чытаньнем.
 
Хто пра сумны той лёс прачытаў -
Хай сабе усьміхнецца зь хітротай.
Мне каханьня й спакою ня даў -
Дай спатоліцца славы гаркотай.

Іншыя творы: Ганна Ахматава