Белаю ноччу

Ганна Ахматава

Ах, дзьверы не замкнёныя,
І сьвечкі не гараць,
Ня знаеш, як, стамлёная,
Ня клалася я спаць.
 
Глядзець на промняў золата
У цемрадзі лясной,
Хмялеючы ад голаса,
Што нагадаў мне твой.
 
Спазнаць жыцьцё пякельнае
І згубы забыцьцё!
Ах, як была я пэўная,
Што вернешся ты ўсё ж.

Іншыя творы: Ганна Ахматава