«І хлопчык, што іграе на валынцы...»

Ганна Ахматава

І хлопчык, што іграе на валынцы,
І дзеўчанё, што свой пляце вянок,
Крыж-накрыж сцежка ў лесе на сцяжынцы,
Агонь далёкі, быццам светлячок, —
 
Мне ўсё відаць. Я ўсё запамінаю,
Любоўна-ціха ў сэрцы берагу.
Ніколі толькі аднаго не знаю
І ўспомніць нават болей не магу.
 
Я не прашу ні мудрасці, ні сілы.
Прашу, каб ваш агонь сагрэць памог!
Мне холадна... Крылаты і бяскрылы
Не прыйдзе да мяне вясёлы бог.
 
30 лістапада 1911

Іншыя творы: Ганна Ахматава