***Я ўмею проста, нават мудра жыць...

Ганна Ахматава

Я ўмею проста, нават мудра жыць,
Глядзець на неба, і маліцца Богу,
І надвячэрним прыцемкам хадзіць,
Каб скінуць непатрэбную трывогу.
 
Калі жаўцяць на градках нагаткі,
Рабіны гронка нікне на імгненне,
Складаю я вясёлыя радкі,
Што ўсё жыццё – і радасці, і тленне.
 
Вяртаюся. І ліжа мне далонь
Пушысты кот, мурлыкае мінорна,
І яркі разгараецца агонь
На вежы лесапільні прыазёрнай.
 
І толькі зрэдку цішу скалыхне
Бусліны клёкат, стоены і чулы.
І калі ты пастукаеш ка мне,
Здаецца, што я нават не пачую.

Іншыя творы: Ганна Ахматава