«Не, не быць табе ў жывых...»

Ганна Ахматава

Не, не быць табе ў жывых,
Са снягоў не ўстаць.
Дваццаць восем штыкавых,
Агнястрэльных пяць.
Горкую абновіцу
Шыла сябру я.
Любіць, любіць кровіцу
Руская зямля.
 
16 жніўня 1921

Іншыя творы: Ганна Ахматава