«Правяла я друга да пярэдняй...»

Ганна Ахматава

Правяла я друга да пярэдняй,
Пастаяла ў пыле залатым,
Са званічкі плыў суседняй
Гу́каў велічны матыў.
 
Кінута! Забудзьце гэта слова —
Я не кветка вам і не пісьмо!
Але вочы ўжо глядзяць сурова
Ў пацямнелае трумо.

Іншыя творы: Ганна Ахматава