Увечары

Ганна Ахматава

Звон музыкі напоўніў сад
Невыказанаю тугою.
Пах вострай сьвежасьцю марскою
На лёдзе з вустрыцаў салат.
 
«Я сябар верны!» - ён сказаў,
Крануў маю сукенку потым,
Ды рук ягоных лёгкі дотык
Абдоймаў мне не нагадаў.
 
Так гладзяць котак, птушанят,
Яшчэ - глядзяць на зграбных вершніц...
З-пад залацістых веяў льецца
Спакойна-ўсьмешлівы пагляд.
 
А скрыпкі, поўныя тугі,
За дымавым пяюць вэлюмам:
«Нябёсы ўдзячна блаславі -
Ты ўпершыню сам-насам зь любым».

Іншыя творы: Ганна Ахматава