9 сьнежня 1913 году

Ганна Ахматава

Самыя цёмныя году дні
Сьветлымі мусяць стаць.
Вуснаў пяшчотных такіх тваіх
Словамі не параўнаць.
 
Толькі, прашу, не ўзьнімай вачэй
Ты на мяне, ўгару.
Браткаў вясновых яны сьвятлей,
Глянуўшы ў іх - памру.
 
Я зразумела: словы - лухта,
Ў шэрані лёгкай гальлё...
Ўжо ля ракі птушкалоў разаслаў
Ў сьнезе сіло сваё.

Іншыя творы: Ганна Ахматава