«Загадала я зязюлі...»

Ганна Ахматава

Загадала я зязюлі,
Колькі вёснаў пражыву...
Хвоі шапкамі махнулі,
Промень кануў у траву,
Ды ні гуку ў свежых нетрах...
Я — іду ў пакой,
Прахалоду п'е пад ветрам
Лоб гарачы мой.

Іншыя творы: Ганна Ахматава