Ад кветак, рэчаў нежывых...

Ганна Ахматава

Ад кветак, рэчаў нежывых
Прыемны пах у гэтым доме.
Вясёлкай колераў усіх –
Гародніна на чарназёме.
 
Яшчэ бруіцца халадок,
Але парнік рагожы скінуў,
Ёсць там ставок, такі ставок,
Дзе на парчу падобна ціна.
 
Адкрыў мне тайну хлопчык раз
Усхвалявана дужа й ціха,
Што там агромісты карась
Жыве з вялізнай карасіхай.

Іншыя творы: Ганна Ахматава