«Спакойнага шчасця не зычу нікому...»
Спакойнага шчасця
не зычу нікому:
Навошта грымотам
маланка без грому,
Навошта ручай
без пякучае смагі,
Халодная ўвага,
не вартая ўвагі,
Жаданні, што прагныя
крылы згарнулі,
Зязюля без лесу
і лес без зязюлі?
1961