Ваякі

Янка Купала

Сышліся два светы на сцежцы адной
І ўдарылі ў спрэчку яны між сабой.
 
— Маё ўжо тут права! — сказаў малады.
Стары: — Не тваё, а маё — заўсягды!
 
Дагледзела трэцяе тут іх жыццё
І кажа: — Не ваша, а ўсё тут маё!
 
Чацвёрты ўсім вецер кіўнуў галавой...
Сышліся ваякі на сцежцы адной.
 
1911

Іншыя творы: Янка Купала