Не дружы...

Янка Купала

Не дружы з панамі,
Бедзен мужычок.
На дружбу з багатым
Вузак твой шнурок.
 
У палацы белым
Табе не гуляць,—
Там народ вясёлы,
Песенькі звіняць.
 
Там віно ліецца
Пеністай ракой,
Ад яды сталы там
Гнуцца дарагой.
 
Сядзяць за сталамі
Паны ў грамадзе,—
Сытыя ўсе твары.
Тваё ж месца дзе?
 
Стаіш у парозе
З шапкаю ў руках,
Прытухлыя вочы
Водзіш па панах.
 
Пазнаеш, гаротны,
Што ты не такі,
Не тваё тут месца,
Не твае дружкі.
 
1907

Іншыя творы: Янка Купала