Кансэнсус
Лязы акадэмічных спасылак
Ліслівасць мудрых ухмылак
Паломка цярпення лічылак
Кара за здзясненне памылак
Нарэзка словаў на сцягі
Што крычаць: "Я - не такі!"
Маніфестуюцца бажкі
Тоеснасці ратаўнічыя буйкі
Лятуць няверных башмакі
Белы снег пяты белай нагі
Ласкаюць, плоцяць даўгі
Тыя, хто не фільтраваў радкі
Вершы гулівага розуму
Крыўдзяць
Сэрцы поўныя сораму
Не аддадуць
Праўды слову варожаму
Бо не паспеюць
Насустрач цягніку скораму
Не пазнаючы
Належных племені свойскаму