Зноўку

SMOŬŽ

Кнігу жыцця запісваеш двойчы
Пражываючы лепшыя дні і ночы
Пакідаючы іх на пажаўцелай паперы
Робячы не спадчыну культурнай сферы
Але розумаў дыялогаваю пляцоўку
Дзе няўласнае Я трапіць звонку
Каб табой сябе пражыць дзейсна
А ты ажыцявіш з Нім сваю Месу

Зноўку

Іншыя творы: SMOŬŽ