Палітыканства
Языкі полымя падзей
Не навучаць размаўляць
Народжанага без ідэй
Абдымкі жалезнай дзевы
Не выціснуць спевы
Не пакінуць яны вуснаў дзьверы
За німі толькі бялізна паперы
Не распісанай уласнасцю чужы́нцаў
Ці чужыннасцю родафамільцаў
Не выйдуць красамоўства пасевы
З-пад скуры ў краты ў трэфы
Бясконцае цытаванне пачатку
Створанага ў картку
Запісанага ў нататку
Свядэцтва чалавечага пакту