Каралеўства

SMOŬŽ

Уласных успамінаў талмуд
Біяграфіі дагматычны статут
Некрафіліі небяспечны сорам
Вада шэлясціць папяровым горам

Веліч Дзяржавы супакойвае сном
Смяротна настальгуе малады Салазар
Па лыцарах і дуброве аколіўшай дом
Што трымае ў руках прывід-камісар

Ззяе вачэй яго блакіт
Сярод духмянага злата
Што хавае таямніц багата
Але за якім грэх не змыт

Ззяе ён сонца святлом
І той, хто сядзіць за сталом
Быццам Гаршанёўскі манах
Бачыць сабе ў сотнях люстрах

Іншыя творы: SMOŬŽ