Цар-Дзіцяці

SMOŬŽ

Гарачыя галовы бярвенне пажару
Распаленага ідэйнымі ля Алтару
Каб прынесці Невядомаму ахвяру
І на адзін аднога навесці кару

Так бы і сусвет даўнеча спалілі
Калі бы панавалі Першаісныя
Што пысы ў першапажары білі

Ці калі бы панаваў безудзельны Закон
Якому, што плач дзяцей, што жанчыны стогн
Але які нечуліва чуе разладжаны Тон

Але Ён людзей ведае ў справе
Якое жыве, бо жыве не па праве
А тым, што аддае ўсё святой Баве

Механізм выканаўчы перацірае фанацікаў у алей
А Балазан натхняе чуючых жыць весялей і прасцей

Бо толькі Кароль стварыць над механізмам здзек
Каб панаваў гармоніі Дух яшчэ не адзін век

Іншыя творы: SMOŬŽ