Эпіграма на самога сябе

Янка Купала

Завуць мяне Янук Купала,
З бяды я песенькі складаю,
Пазнаў людзей і свет ці мала,
Вось дзе радзіўся, дык не знаю!
 
[1911]

Іншыя творы: Янка Купала