З людзьмі

Янка Купала

Трудна, крыўдна жыць на свеце
Між нячулымі людзьмі,
Не раз вочы маладыя
Заліваюцца слязьмі.
 
Не раз сэрца затрасецца
Ад няпраўды векавой,
Не раз так яны дадзенуць,
Што расстаўся б і з душой.
 
Адных выракся б навекі,
Кляцьбой плюнуў бы другім,
За дазнаныя ўсе крыўды,
Эх, і мсціў бы, мсціў усім!
 
9 лістапада 1906

Іншыя творы: Янка Купала