Шарада № 4

Янка Купала

Першы — муж вучоны, важны;
Носіць чын такі не кажны,
Хоць папросту на наш лік
Ён не больш, як чараўнік.
 
Наша трэцяя-другая
Будзе нейкая такая:
Знала рэчкі берагі
І паганскія багі.
 
Ну, а трэцяя з чацвёртай
Рэчка ў дальню даль запёрта,
Слаўна золатам для нас
І крывёй ў вапошні час.
 
А уся — жаноча імя,
Кожны знойдзе між святымі.
Далей буду ўжо маўчаць,
Бо й так можна адгадаць.
 
[1914]

Іншыя творы: Янка Купала