«Цаліну алавяных хмар...»

Алесь Дудар

Цаліну алавяных хмар
скрозь прарэзалі сінія жылкі...
Можа, думак смутных няма?
Можа, гэта - толькі туман
над непапраўленай памылкай?..
 
Хай імжаць срабрыстыя кроплі.
Ты бяздонне хмар не кляні -
загудзяць па блакітных тропах,
зазвіняць сталёвыя крокі -
праскачу я на белым кані.
 
1925

Іншыя творы: Алесь Дудар