Каханьне

Алесь Дудар

Атулі рукою залатыя скроні…
За ракою звоніць асака,
Чэзьне ночка за ракою,-
Пачакай!
 
За ракою вецер ціхі дол сьвідруе,
Гасьне зорка белаю сьвячой…
Абніму і пацалую
У плячо.
 
Маладосьці зоры, маладосьці чары!
Распуцсьціла любая касу.
Ты ня бойся: праз імшары
Пранясу!..
 
Прытулю да сэрца, прытулю да вуснаў…
Глянь у вочы… любая мая!..
Мы жыцьцё квітнець прымусім –
Ты і я.
 
Атулі ж рукою залатыя скроні…
Перастане шастаць асака;
Згасьне ночка за ракою…
Пачакай!..

Іншыя творы: Алесь Дудар