Смерць забойцам А. М. Горкага

Янка Купала

Гэтакай подласці, гэтакай здрады
Свет і не чуў і не бачыў.
Смерць крывапійцам, раз’юшаным гадам,
Вынішчыць след іх сабачы.
 
Годы міналі, жылі яны годы,—
Іх за людзей палічылі,—
А яны, здрайцы вольных народаў,
Нож нам пад сэрца тачылі.
 
Мала падпалаў, ім трэба атруты,
Дай ім крыві па калені.
Смерць вам, жывыя нябожчыкі-трупы,
Смерць за пісьменніка-генія.
 
Спі, буравеснік, усмерчаны Горкі
Хэўрай прадажніцкіх юдаў.
Дум тваіх радасных ясныя зоркі
Векі свяціці нам будуць.
 
Мы, згартаваныя сталінскай воляй,
Смерцю сатром людаедаў,
Пойдзем, як йшлі мы, у сонечнай далі
Ленінска-сталінскім следам.
 
1938

Іншыя творы: Янка Купала