«Мятнуўся небасхіл перуном сінякрылым...»

Алесь Дудар

Мятнуўся небасхіл перуном сінякрылым
і дуб, магутны дуб агнём пацалаваў...
І пушча пошчакам наўкол загаварыла,
і раскалолася у дуба галава...
І дуб упаў. І воч крылом сваім прыкрыла
і абнялася з ім зялёная трава...
І дрэвы плакалі. Не бачылі яны,
што усярэдзіне той дуб даўно ўжо згніў.
 
1925
 
 
Каментары
 
Паводле выд.: Дудар А. Вежа. Мінск, 1984.

Іншыя творы: Алесь Дудар