"Жыў музыка Налім..."

Янка Купала

* * *
Жыў музыка Налім,
Крэпкі быў, як тапор,
Полькі граў ён людзям,
А сам з голаду ўмёр.
 
Гэткі самы цяпер
Атрымоўвае дар
За заслугі свае
Не адзін наш пясняр...
 
[1913]

Іншыя творы: Янка Купала