«На жалезным кастры самалёта...»

Аляксей Пысін

На жалезным кастры самалёта
Ў сорак першым таварыш згарэў.
Дзень памінкаў - такая спякота:
Салаўі асыпаюцца з дрэў.
 
Неадчэплены дым з пераправы
Ён цягнуў да сваіх, да сваіх.
Спатыкнуўся прапелер кульгавы
У гушчары калоссяў сівых.
 
Сінява - парашутам раскрытым,
Сінява - асляпляе да слёз.
І хістаецца з полем і жытам
Строгі помнік на стропах бяроз.
 
1965

Іншыя творы: Аляксей Пысін