Сабор
Ярылавы кулакі б'юць па галаве
Пакуль мозг прастору ўпарта рве
Шукаючы латы словаў светабудовы
Каб далей зшываць вершаў строфы
Беспаспяхова апранаецца поле
У сукенку, вінаватую ў расколе
Бо жне яго стомлены розум
Пакуль бародаў не збярэцца кворум