Расійскія чыгункі

Янка Купала

Кожны ведае ў Расіі,
Што, як вол прыплоду,—
Так расійскія чыгункі
Не даюць даходу.
 
І мазгі «чыны» ўсё сушаць
Над такой праявай,
Ды ніяк не ўцямяць праўды,
Ў чым схавана справа.
 
А рэч проста: катастрофы
Зводзяць гаспадарку;
Бо які ж паедзе дурань
На зламанне карку?!
 
1913

Іншыя творы: Янка Купала