Сонца свяціла нам адналькова...

Янка Купала

Сонца свяціла нам адналькова
Гэтак нядаўна — ўчора, заўчора,—
Толькі ж была нам радасць асновай
Вам ткаць прыйшлося слёзы і гора.
 
Нашы палеткі буйным абшарам
Нас гадавалі хлебам пшанічным,
Вашы палоскі голым папарам
Голад дарылі вам безгранічны.
 
Сталінец-трактар нам без прынукаў
Поле араў і сеяў зярняты,
Вы над сахою гнуліся крукам
І пракліналі свой лёс пракляты.
 
Мы сабе самі збожжа збіралі
І частавалі мёдам суседзяў.
Вас бізуном паны частавалі,
Ад бед схавацца вам было недзе.
 
Зноў адналькова свеціць нам сонца,
Толькі ў вас з намі межаў не будзе,
Жыці шчаслівай доляй бясконца
Будзеце з намі, з Захаду людзі.
 
1939

Іншыя творы: Янка Купала