Цёплым вечарам маўклівым
Цёплым вечарам маўклівым
Выглядаў з-пад іў юнак.
Ён шукаў сваю дзяўчыну,
Пазіраючы ў даль.
Ён з трывогай аглядаўся,
З нецярплівасцю чакаў,
Прагнуў хуткага спаткання,
Шчасця подых адчуваў.
І дыханне затаіўшы,
Прытуліўся да ствала.
Маляваў яе аблічча,
Роўны, мяккі, кволы стан.
У летуценні пагрузіўся,
Марыў толькі аб адным —
У абдымках з ёй забыцца,
Так застацца назаўжды.
Ён чакае, ён напружан,
На спіне з'явіўся пот.
Ад яго гарачых думак
Трэсне самы моцны лёд.
Сеў юнак ля рослай івы,
Паў на шліцу пінжака.
Вуснаў смак, як дзікай слівы,
Вабіць сэрца юнака.
Так хацелася хутчэй
Адчуваць яе дыханне,
Бляск фіялкавых вачэй
Заўважаць, як зорак ззянне.
Ён смяяўся, потым плакаў,
Так павольна час мінаў.
Прагным позіркам углядаўся,
Ён чакаў, яе чакаў.
Цёплым вечарам маўклівым
Выглядаў з-пад іў юнак.
Бачыў усё, не бачыў толькі,
Што яна ўжо прыйшла.
03.08.2024