Праз змрок праступае дарога

Эрата

Праз змрок праступае дарога,
Дзе крокі гучалі твае.
Малітва ўзыходзіць да Бога:
"Вярніся, прашу, да мяне".

Праз віхры, праз муку нямую,
Праз шоргат далёкіх гадоў
Я так немагчыма сумую,
Так моцна хачу быць з табой.

Яшчэ ў вачах тваіх светлых
Блішчыць незгасальны агонь.
Ты ў снах мне прыходзіш нязменна,
Каб сэрца спатоліла боль.

Мне мроіцца твар твой чароўны,
Яго зберагу як абраз,
І слёзы маёй адзіноты
Змываюць аблічча штораз.

Праз горыч, праз раны і стомы
Да святасці ўзносіцца шлях.
Даруй мне, каханая, словы,
Што моцна паранілі так.

Заслона між намі ўпала,
Тугою на сэрцы пячэ.
З надзеяй чакаю спаткання,
Каб выцерці слёзы з вачэй.

25.08.2025

Іншыя творы: Эрата