Свіслач
Майскае неба зацягнута хмарамі,
Змрок апусціўся над шэрымі дахамі,
Людзі, як цені, схаваны ў іх,
Вецер шалёны ўзяў ды прыціх.
Свіслач магуццем сваім паглынае,
Хвалі яе прыцягнулі ўвагу.
Дрэвы злавесна шумяць над вадой,
Прагна глынаю паветра над ёй.
Роўнядзь яе як люстэрка прывабіць
Людзі маўкліва паблізу лунаюць
Водныя скарбы збэшчваюць дух.
Камень патоне, малюючы круг.
Ластаўкі ціха ляцяць над зямлёй,
Цяжка стрымацца - махну ім рукой.
Парамі кружацца быццам у вальсе,
Моўчкі спляліся ў мірным альянсе.
Птушак бясследна плыве чарада.
Гуртам адзіным, узмахам крыла -
Качкі гарэзліва гойдаюць хвалі,
Лебедзі сталі ў белым убранні.
Дождж набірае павольна ўжо сілу.
Лета дыханне адчую ў спіну.
Побач рыбак распускае вуду.
Жаба з абрыву нырне ў ваду.
Тут замірае жыцця хуткі рух,
Думкі змянілі прывычны маршрут.
Дрыжыкі хутка пабеглі па твары,
Усё, што балела, не мае ўлады.
Доўга стаяў, бо ўжо цёмна так стала.
Велічна месяц паўстаў спадыспаду.
Пэўна мне сніцца ўсё гэта, няйначай.
Свіслач, чакай, ты мяне шчэ ўбачыш!
30.03.2025