Завея
Завея піша белыя пасланні,
На шкле выводзіць сцюжай свой узор,
І зімні вецер, бы ў вар’яцкім стане,
Руйнуе ў шчэпкі ўвесь прастор.
Ён ходзіць кругам без імя і мэты,
У вокны б’ецца, быццам галавой.
Згубіў ён што? Ці гэта мне здаецца?
Ці, можа, вецер гоніцца за мной?
І ён раве, нібыта просіць выйсці,
Нібы чакае нейкіх маіх слоў.
Ды я маўчу. І ноч не можа сцішыць
Ягоны плач ля замерзлых дамоў.
Магчыма там, за белаю сцяною,
Дзе белы снег сляды жыцця схаваў,
Ён хоча зноў сустрэцца з цішынёю,
Якую чалавеча сам зламаў.
І раптам мне ўсё стане зразумела:
Не ён за мной — я сам бягу за ім.
Бо ў кожным з нас завея азвярэла,
Калі маўчым аб страчаным сваім.
А раніцай завея раптам сціхне,
Пакінуўшы на шкле апошні след.
І за акном, здаецца мне, уздыхне
Ад сну абуджаны нанова свет.
12.08.2026