Ястраб, лісіца й певень

Янка Купала

Неяк, стрэўшыся няўмысне
Ястраб і лісіца з пеўнем
Пачалі яго прасіці,
Каб быў ласкаў ды што спеў ім.
 
— Ты,— так кажуць,— як мы чулі,
—Маеш голас, бы жалейку;
Дык запей нам — мы заплацім,
Не паскупімся капейкай!
 
Певень выслухаў, дый кажа,
Як прыстала ў яго стане:
— Ўсё гатоў вам спець, паночкі,
—Нават... «вечна спачыванне!».
 
1913

Іншыя творы: Янка Купала