"Праз што плачаш, мужычок..."

Янка Купала

* * *
Праз што плачаш, мужычок?
— Праз людзей і неба.
 
Чаго хочаш, мужычок?
— Трохі солі, хлеба.
 
Калі шчасліў, мужычок?
— Як водкі нап’юся.
 
Калі грозен, мужычок?
— Як з жонкаю б’юся.
 
Праз каго сыт, мужычок?
— Праз свой труд і сілу.
 
А не ў крыўдзе калі ты?
— Як лягу ў магілу.
 
[1906-1912]

Іншыя творы: Янка Купала