Ударніку

Янка Купала

Рабочым і калгасным
Працоўным калектывам
Ад партыі і ўрада
Такая дырэктыва:
 
Па цэлым па Саюзе
Бяжыць хай пераклічка:
Ўраўнілаўку руйнуйце,
Касуйце абязлічку!
 
Вядзіце працу здзельна
На фабрыцы, на полі,
Лятун каб і прагульнік
Там не гулялі болей.
 
Каб нашы прамфінпланы,
Кампаніі, наказы
Спаўняліся дакладна,
Як вока мірг, адразу.
 
Каб і апартуністы —
Ці левы ён, ці правы —
Не мог прыносіць шкоды
Для ленінскае справы!..
 
Ударнік чуе гэта:
Ён, як на барыкаду,
Вядзе на штурм прарываў
Ударную брыгаду.
 
Пайшлі — йдуць брыгадзіры,
Працуюць несупынна;
Іх спатыкае ўдзячна
Савецкая краіна...
 
1931

Іншыя творы: Янка Купала